Пятніца, 27 Чэрвень 2025 09:15

24 чэрвеня 2025 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы адбыўся круглы стол «Дарогамі барацьбы да вызвалення», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі і іншых устаноў.

20250626012025062602

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся дырэктар Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Мікалаевіч Гердзій і старшыня савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Шарэнка.

20250626032025062604

Падкрэсліваючы важнасць захавання гістарычнай памяці, пераемнасці пакаленняў і адказнасці сучаснікаў за будучыню, у рамках мерапрыемства быў адзначаны актыўны ўдзел маладых акадэмічных навукоўцаў у асветніцкай і навукова-арганізацыйнай рабоце. Аляксандр Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за значны асабісты ўклад у арганізацыю навуковай і грамадскай дзейнасці Савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Калтовіч Ірыне Васільеўне, кандыдату тэхнічных навук, дацэнту, загадчыцы навукова-арганізацыйнага аддзела Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, і Садоўскаму Аляксандру Аляксандравічу, кандыдату тэхнічных навук, начальніку аддзела новых тэхналогій і тэхнікі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, а таксама падзякі Старшыні Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за шматгадовую, плённую і актыўную дзейнасць у Савеце маладых вучоных НАН Беларусі Джэміга Таццяне Паўлаўне, загадчыцы харчовага інавацыйнага цэнтра Інстытута мяса-малочнай прамысловасці і Каракулька Юліі Алегаўне, вучонаму сакратару Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча.

20250626052025062606

20250626072025062608

Асноўныя тэмы абмеркавання датычыліся разгляду ўнёску савецкага народа ў разгром нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў і значэння неўміручага подзвігу народа-пераможцы; біяграфічнага агляду персаналій “беларускіх смалян” і “смаленскіх беларусаў”, ганараваных званнем Героя Вялікай Айчыннай вайны; увагі да наступстваў, звязаных з занясеннем раслін-палемахораў на савецкія тэрыторыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны; удзелу работнікаў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ў баявых дзеяннях, партызанскай, падпольнай барацьбе і доблеснай працы ў гады Вялікай Айчыннай вайны; а таксама асветніцкай работы па раскрыцці нацыянальных архіўных аўдыёвізуальных матэрыялаў, якія захавалі гісторыю Вялікай Перамогі.

Віталь Пятровіч Гарматны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сваім выступленні «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» спыніўся на асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, адзначыўшы, што, шмат у чым дзякуючы масаваму патрыятызму, мужнасці і самаахвярнасці, маральна-палітычнай садружнасці народаў СССР, савецкі народ не адступіў перад магутнасцю германскай ваеннай машыны, а вытрымаў, здолеў пераламаць ход небывалай у гісторыі барацьбы і атрымаў канчатковую перамогу. Віталь Пятровіч расказаў аб працы па даследаванні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая працягваецца ў Беларусі, расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, захаванні памяці аб гэтым трагічным і гераічным перыядзе айчыннай гісторыі.

20250626092025062610

Таццяна Мікалаеўна Ладожына, кандыдат педагагічных навук, кандыдат педагагічных навук, в. а. заг. кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, супрацоўнік навукова-адукацыйнага цэнтра “Расія і Беларусь: гісторыя і культура ў мінулым і сучаснасці” Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадставіла даклад «“Беларускія смаляне” і “смаленскія беларусы” – героі Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаваны сумесна з Верай Аляксандраўнай Касап, кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам, прафесарам кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, і Марынай Леанідаўнай Царагародцавай, заг. аддзела электронных рэсурсаў бібліятэкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ходзе свайго выступлення Таццяна Мікалаеўна расказала пра больш як 20 выяўленых Герояў Вялікай Айчыннай вайны – ураджэнцаў Беларусі, чый баявы шлях быў звязаны са Смаленшчынай, і смалянах, ваенныя гады якіх былі звязаныя з Беларуссю.

20250626112025062612

У дакладзе «Палемахоры Расіі і Беларусі – горкая памяць зямлі», падрыхтаваным Ірынай Феліксаўнай Багданавай, кандыдатам сацыялагічных навук, дацэнтам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, і Нінай Феліксавай Багданавай, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі распавядалася аб малавывучаным аспекце наступстваў войн, звязаным з палемахорнымі заносамі. У сваім выступленні Ірына Феліксаўна расказала пра асноўныя шляхі заносаў палемахораў, прадэманстравала прадстаўнікоў чужароднай флоры, расказала пра ўплыў палемахораў на прыродныя экасістэмы, адзначыўшы, што вывучэнне палемахораў з’яўляецца актуальным даследчым напрамкам у Расіі і Беларусі ў кантэксце экалагічных наступстваў, а таксама мае важнае значэнне з пункту гледжання патрыятычнага выхавання новага пакалення і асветы.

20250626132025062614

Вячаслаў Мікалаевіч Марозаў, навуковы супрацоўнік аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, выступіў з дакладам «Супрацоўнікі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны». Ён прадставіў вынікі гісторыка-біяграфічнага даследавання кадравага складу бібліятэкі па выяўленні работнікаў – удзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і спыніўся на біяграфіях і дасягненнях некалькіх з супрацоўнікаў бібліятэкі, якія змагаліся на франтах Другой сусветнай вайны і ўдзельнічалі ў партызанскім руху.

20250626152025062616

У выступленні «Праект “Адкрыты кінаархіў” Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў: “Гісторыя Вялікай Перамогі”», Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік, намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, расказаў пра асветніцкую работу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якая накіравана на ўвядзенне аўдыёвізуальных дакументаў архіва ў шырокае грамадскае выкарыстанне. Міхаіл Уладзіміравіч расказаў аб падрыхтаваных у рамках рэалізацыі праекта “Адкрыты кінаархіў” фільмах, аб рабоце над стварэннем “Гісторыі Вялікай Перамогі” і новых работах, якія рыхтуюцца.

20250626172025062618

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся паказ дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. У ходзе работы круглага стала таксама дэманстраваліся экспазіцыйныя матэрыялы «“Заря” – газета-партызанка», падрыхтаваныя работнікамі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі па выніках пошукавай і даследчай дзейнасці, і тэматычныя выставы выданняў «Вялікая Айчынная вайна ў кнігах: з фонду Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі» і «Працы акадэмічных вучоных-аграрыяў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны».

2025062619

20250626202025062621

Выказваем падзяку спікерам мерапрыемства за актуальныя і цікавыя даклады і ўсім удзельнікам круглага стала за павагу да гістарычнага мінулага і ўдзел у захаванні памяці для будучых пакаленняў!