- БелСГБ забяспечвае кожнаму жыхару Беларусі магчымасць свабоднага доступу да інфармацыі па пытаннях аграпрамысловага комплексу (АПК).
- Інфармацыя, якая прадстаўляецца Бібліятэкай, адносіцца да важнейшых стратэгічных рэсурсаў развіцця эканомікі, палітыкі, навукі, вытворчасці, бізнесу, адукацыі, культуры і духоўнасці.
БелСГБ – нацыянальны цэнтр сельскагаспадарчай інфармацыі
- Забяспечвае непасрэдны доступ да асноўных міжнародных, замежных і нацыянальных баз даных.
- Валодае самай рэпрэзентатыўнай у краіне калекцыяй літаратуры па галінах АПК.
- З’яўляецца Нацыянальным цэнтрам Міжнароднай інфармацыйнай сістэмы па сельскагаспадарчых навуках і тэхналогіях AGRIS.
- Уваходзіць у Сусветную сетку сельскагаспадарчых бібліятэк AGLINET.
- Выконвае функцыю дэпазітарнай бібліятэкі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО).
- Цэнтр нацыянальнага міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў з-за мяжы па пытаннях АПК.
- Цэнтр каардынацыі інфармацыйных рэсурсаў у АПК Беларусі.
Місія Бібліятэкі
- Забяспечыць транснацыянальны доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях АПК.
- Арганізаваць высокапрафесійнае інфармацыйнае абслугоўванне Карыстальнікаў Бібліятэкі.
- Інтэграваць нацыянальную галіновую інфармацыю ў сусветную інфармацыйную прастору.
- Стварыць нацыянальную інфармацыйную прастору.
- Забяспечыць захаванасць дакументальнай памяці Беларусі ў галіне АПК і доступ да яе ў часе і прасторы.
Прыярытэты Бібліятэкі
- Пераадоленне межаў і бар’ераў на шляху доступу да інфармацыі і яе дастаўкі Карыстальнікам.
- Паўната, дакладнасць і аператыўнасць інфармацыйнага абслугоўвання.
Што мы шануем
- Мы расцэньваем інфармацыйныя рэсурсы БелСГБ у якасці нацыянальных скарбаў і дамагаемся іх прыросту і даступнасці.
- Мы верым, што доступ да глабальнай інфармацыі непазбежна абумовіць прагрэс у АПК краіны.
- Мы імкнемся прадастаўляць якасныя інфармацыйныя паслугі і патрабавальна падыходзім да дасягнення міжнародных стандартаў інфармацыйнага сервісу.
- Мы цэнім партнёрства і кааперацыю, накіраваныя на дасягненне доступу да інфармацыі без меж.
- Да інфармацыі мы заўсёды ставімся непрадузята.
- Мы верым у прафесійную і маральную каштоўнасць кожнага Супрацоўніка Бібліятэкі і вітаем яго ўнікальнасць.
- Мы вітаем адкрытасць і кааперацыю асобных спецыялістаў і прафесійных груп унутры Бібліятэкі і ў інфармацыйнай супольнасці і лічым сябе членамі адной каманды.
- Мы верым у надзейнасць і эвалюцыю Бібліятэкі дзеля выканання нашай Місіі.
Прафесійнае крэда Бібліятэкі
- БелСГБ – адкрытая Бібліятэка. Яна вітае любыя кантакты, адхіляе цэнзуру і не схільная да стэрыатыпнаў, палітычнай і прафесійнай прадузятасці.
- БелСГБ - дынамічная Бібліятэка. Яна лідзіруе ва ўжыванні новых інфармацыйных тэхналогій, шукае дадатковыя магчымасці атрымання і дастаўкі інфармацыі і ўвесь час эвалюцыянуе. Нязменнай застаецца павага да Карыстальнікаў Бібліятэкі.
- БелСГБ - мэтанакіраваная Бібліятэка. Яе дзейнасць заўсёды падпарадкавана задачам знайсці і даставіць інфармацыю Карыстальніку; сабраць, захаваць і перадаць інфармацыю будучым пакаленням; рухаць Бібліятэку да ўзроўню высокіх тэхналогій.
- БелСГБ - прафесійная Бібліятэка. Яна аб’ядноўвае работнікаў розных спецыяльнасцяў для вырашэння агульнай задачы – забеспячэння Карыстальнікаў інфармацыяй. Прафесійная мараль Супрацоўнікаў Бібліятэкі патрабуе ад іх дасягнення найвышэйшай эфектыўнасці задавальнення інфармацыйных патрэб Карыстальнікаў.