Карыстальнікам бібліятэкі можа стаць любы грамадзянін або арганізацыя незалежна ад прафесійнага, сацыяльнага статуса, ведамаснай прыналежнасці і месцазнаходжання.
Рэгістрацыя карыстальніка ажыццяўляецца бясплатна.
Для рэгістрацыі непасрэдна пры наведванні Бібліятэкі карыстальніку неабходна:
- прад’явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- паведаміць звесткі, неабходныя для рэгістрацыі;
- сфатаграфавацца для афармлення электроннага фармуляра;
- азнаёміцца з Правіламі карыстання Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай;
- запоўніць чытацкі білет.
Для рэгістрацыі ў рэжыме аддаленага доступу карыстальніку неабходна:
- запоўніць рэгістрацыйную картку карыстальніка;
- азнаёміцца з Правіламі карыстання Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай;
- запоўніць чытацкі білет (калі ёсць такая магчымасць).
У выпадку страты чытацкага білета выдаецца яго платны дублікат.
Рэгістрацыя юрыдычных асоб ажыццяўляецца на падставе «Дагавора аб аказанні платных бібліятэчна-інфармацыйных паслуг», які вызначае парадак выканання інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.