Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб, разглядаюцца дзяржаўнай установай «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – бібліятэка) у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
З 2 студзеня 2023 года падача электронных зваротаў у дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.
Электронны зварот грамадзяніна павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрес места жительства (места пребывания) гражданина;
- выкладанне сутнасці звароту.
Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню.
Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён з дня рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц.
Адказы (апавяшчэннi) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце бібліятэкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам, пры гэтым наступныя пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу не падлягаюць разгляду і адказы (паведамлення) на іх заяўнікам не накіроўваюцца.
Звароты, якія могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці:
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялаў грамадзяніна, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- не ўтрымліваюць прыкладзеных дакументаў у электронным выглядзе, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка (у выпадку падачы звароту прадстаўніком);
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі бібліятэкі;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- утрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Вышэйстаячая арганізацыя:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
Рэжым працы:
панядзелак – пятніца: з 9:00 да 18:00
абедзенны перапынак: з 13:00 да 14:00
выхадныя дні: субота, нядзеля