ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ
БЕЛАРУСКАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ БІБЛІЯТЭКАЙ
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей — Бібліятэка) з’яўляецца рэспубліканскай навуковай галіновай бібліятэкай, нацыянальным дэпазітарыем літаратуры па пытаннях сельскай і лясной гаспадаркі, выконвае функцыю нацыянальнага галіновага інфармацыйнага цэнтра ў галіне аграрных навук і накіроўвае сваю дзейнасць на інфармацыйнае забеспячэнне навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне аграрных навук і аграпрамысловага комплексу (АПК) краіны.
Сабраная і прадстаўляемая Бібліятэкай інфармацыя адносіцца да важнейшых стратэгічных рэсурсаў развіцця нацыянальнай аграрнай навукі, эканомікі, палітыкі, вытворчасці, бізнесу, адукацыі, культуры і духоўнасці.
1.2. Гэтыя Правілы карыстання Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных», іншымі нарматыўнымі актамі ў галіне бібліятэчнай справы, статутам Бібліятэкі і іншымі лакальнымі прававымі актамі Бібліятэкі.
1.3. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, а таксама парадак рэгістрацыі, вызначаюць правы і абавязкі бакоў.
1.4. Карыстальнікам Бібліятэкі можа стаць любая фізічная або юрыдычная асоба незалежна ад прафесійнага, сацыяльнага статусу, ведамаснай прыналежнасці і месцазнаходжання. Для работы ў Бібліятэцы неабходна зарэгістравацца ў парадку, устаноўленым гэтымі Правіламі.
1.5. Бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў як пры асабістым наведванні Бібліятэкі, так і ў рэжыме аддаленага доступу.
1.6. Бібліятэка аказвае бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі па доступе да нацыянальных і міжнародных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях сельскай гаспадаркі і сумежных галінах фізічным і юрыдычным асобам у адпаведнасці з дзеючымі Пералікам асноўных (бясплатных) паслуг і Пералікам дадатковых (платных) паслуг.
1.7. Бібліятэка працуе з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 19:00, у перадсвяточныя дні – да 18:00, летам – да 18.00.
Бібліятэка не працуе ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія афіцыйна аб’яўлены непрацоўнымі.
У апошнюю пятніцу месяца ў Бібліятэцы праводзіцца санітарны дзень. У санітарны дзень карыстальнікі не абслугоўваюцца.
1.8. Сайт Бібліятэкі (https://belal.by) даступны кругласутачна. Карыстальнік можа задаць пытанне, запісацца ў бібліятэку ў рэжыме аддаленага доступу і замовіць электронную дастаўку дакумента:
- на сайце Бібліятэкі з дапамогай сэрвісаў «Задайце нам пытанне» , «Запісацца ў бібліятэку» і «Электронная дастаўка дакументаў»;
- па электроннай пошце ;
- па тэлефонах +375 17 379-39-76, +375 17 379-55-61, +375 17 379-55-00 (у працоўны час).
2. ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКА
2.1. Рэгістрацыя карыстальніка ў Бібліятэку ажыццяўляецца бясплатна.
2.2. Для рэгістрацыі непасрэдна пры наведванні Бібліятэкі карыстальніку неабходна:
- прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- паведаміць звесткі, неабходныя для рэгістрацыі;
- сфатаграфавацца для афармлення электроннага фармуляра;
- азнаёміцца з гэтымі Правіламі;
- запоўніць білет карыстальніка.
2.3. Для рэгістрацыі ў рэжыме аддаленага доступу карыстальніку неабходна:
- запоўніць рэгістрацыйную картку карыстальніка;
- азнаёміцца з гэтымі Правіламі;
- запоўніць білет карыстальніка (калі ёсць такая магчымасць).
2.4. Рэгістрацыя карыстальніка ажыццяўляецца шляхам запаўнення работнікам Бібліятэкі электроннай рэгістрацыйнай карткі, у якую ўносяцца персанальныя даныя карыстальніка, збор і апрацоўка якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючай Палітыкай дзяржаўнай установы «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных (далей – Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных):
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дата нараджэння;
- пол;
- звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства;
- звесткі аб месцы фактычнага пражывання;
- відарыс (фатаграфія);
- звесткі аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
- звесткі аб месцы навучання/працы, пасада/прафесія;
- кантактныя даныя (уключаючы нумары хатняга і/або мабільнага тэлефона, адрас электроннай пошты і інш.);
- асабісты подпіс.
Апрацоўка персанальных даных карыстальнікаў у Бібліятэцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Палітыкай у дачыненні да апрацоўкі персанальных даных.
Персанальныя даныя карыстальнікаў бібліятэкі апрацоўваюцца ў мэтах рэгістрацыі карыстальнікаў у Бібліятэку, аказання бібліятэчна-інфармацыйных паслуг, у тым ліку прадастаўлення бібліяграфічнай інфармацыі, копій дакументаў.
Апрацоўка персанальных даных пры рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкі, а таксама пры аказанні паслуг ажыццяўляецца без згоды суб’екта персанальных даных (абзац 20 часткі 1 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных», падпункт 2.2 пункта 2 артыкула 137 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
Персанальныя даныя карыстальнікаў удакладняюцца штогод пры першым наведванні карыстальнікам Бібліятэкі ў новым годзе.
2.5. У выпадку страты білета карыстальніка або неабходнасці замены дзеючага (псаванне, састарэлы ўзор білета) дублікат выдаецца на платнай аснове пры прад’яўленні дакументаў, неабходных для запісу ў Бібліятэку.
2.6. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца на падставе дагавора аб аказанні платных бібліятэчна-інфармацыйных паслуг, які вызначае парадак іх прадастаўлення.
3. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКА ПАДЧАС НАВЕДВАННЯ БІБЛІЯТЭКІ
Пры наведванні Бібліятэкі карыстальнік мае права:
3.1. Карыстацца паслугамі Бібліятэкі ў адпаведнасці з рэжымам яе працы.
3.2. Мець свабодны бясплатны доступ да нацыянальных і міжнародных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях сельскай гаспадаркі і сумежных галінах, які прадастаўляецца на камп’ютарах Бібліятэкі.
3.3. Атрымліваць кансультацыйную дапамогу па пошуку інфармацыі ў электронных каталогах, базах данных, фондах Бібліятэкі, рэсурсах Інтэрнет.
3.4. Адкрываць, пампаваць, захоўваць на цвёрдым дыску/пераносным носьбіце, раздрукоўваць асобныя часопісныя артыкулы і главы кніг для індывідуальнага выкарыстання (для выкарыстання ў даследчых і навучальных мэтах).
3.5. Атрымліваць бясплатна на дом у часовае карыстанне дублетныя экзэмпляры дакументаў з калекцыі Бібліятэкі на 30 каляндарных дзён пры наяўнасці пастаяннай рэгістрацыі ў г. Мінску.
3.6. Працягваць тэрмін карыстання дакументамі, якія атрыманыя на дом, аплаціўшы паслугу па працягненні тэрміну карыстання дакументамі.
3.7. Самастойна бясплатна сканіраваць дакументы з фонду Бібліятэкі з выкананнем заканадаўства аб аўтарскім праве.
3.8. Замаўляць выкананне платных паслуг у адпаведнасці з дзеючым «Пералікам дадатковых (платных)», якія аказваюцца ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы.
3.9. Выкарыстоўваць Інтэрнэт, Wi-Fi, Web-тэхналогіі з мэтай атрымання інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару, для прафесійнай дзейнасці. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца рэжымам працы Бібліятэкі. Доступ да рэсурсаў Інтэрнета ў Бібліятэцы ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.
3.10. Наведваць мерапрыемствы і заняткі, якія праводзяцца для карыстальнікаў у Бібліятэцы.
3.11. Уносіць прапановы па пытаннях бібліятэчнага абслугоўвання.
3.12. Адклікаць згоду на апрацоўку і захоўванне сваіх персанальных даных у выпадку спынення абслугоўвання ў Бібліятэцы.
3.13. Атрымаць інфармацыю, якая датычыцца апрацоўкі сваіх персанальных даных, у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКА ПРЫ НАВЕДВАННІ БІБЛІЯТЭКІ
Пры наведванні Бібліятэкі карыстальнік абавязаны:
4.1. Пры рэгістрацыі ў Бібліятэку азнаёміцца з гэтымі Правіламі і пацвердзіць абавязацельства па іх выкананні сваім подпісам у білеце карыстальніка (альбо іншым спосабам шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі).
4.2. Выконваць гэтыя Правілы.
4.3. Ва ўмовах пандэміі (COVID-19):
- пры ўваходзе ў Бібліятэку апрацоўваць рукі дэзінфікуючым сродкам;
- мець пры сабе гігіенічную маску;
- дазволіць змераць тэмпературу цела бескантактавым градуснікам;
- выконваць нормы сацыяльнага дыстанцыравання не менш за 1,5 метра і санітарна-гігіенічны этыкет.
4.4. Здаваць у гардэроб верхняе адзенне, галаўныя ўборы, парасоны, сумкі, партфелі і іншыя рэчы, акрамя неабходных для работы (ноўтбук, сшыткі з запісамі і іншыя, якія трэба прад’яўляць пры адыходзе).
4.5. Здаваць свой білет карыстальніка пры кожным наведванні і атрымліваць яго, сыходзячы з Бібліятэкі.
4.6. Паведамляць аб змяненнях даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства, працы, нумара тэлефона і інш.
4.7.Падтрымліваць цішыню, парадак і чысціню, беражліва ставіцца да дакументаў і маёмасці Бібліятэкі.
4.8. Ветліва ставіцца да супрацоўнікаў і іншых карыстальнікаў.
4.9. Паведамляць аб пашкоджаннях у дакументах з фонду Бібліятэкі.
4.10. Пры страце або пашкоджанні дакументаў з фонду Бібліятэкі, замяняць іх такімі ж або прызнанымі Бібліятэкай раўнацэннымі, а пры немагчымасці замены – пакрываць нанесеную шкоду ў грашовым эквіваленце.
4.11. Папярэджваць работніка Бібліятэкі аб неабходнасці захавання інфармацыі на цвёрдым дыску/пераносным носьбіце.
4.12. Пасля завяршэння работы выдаляць створаныя ў яе працэсе асабістыя папкі і файлы.
4.13. Выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў МУС, МНС і інш. у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і інш.).
5. РЭДКІ І КАШТОЎНЫ ФОНД БІБЛІЯТЭКІ
5.1. Парадак арганізацыі, забеспячэння захаванасці рэдкага і каштоўнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб рэдкім і каштоўным фондзе.
5.2. Рэдкі і каштоўны фонд выкарыстоўваецца ў абслугоўванні карыстальнікаў у мэтах вядзення навуковай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай работы ў галіне кнігазнаўства, кнігавыдання, гістарычных і іншых навук і галін ведаў, у тым ліку сельскагаспадарчых навук, а таксама ў навуковай, выставачнай, культурна-асветніцкай рабоце Бібліятэкі.
5.3. Асноўным прынцыпам у выкарыстанні рэдкага і каштоўнага фонду з’яўляецца прыярытэт захаванасці над даступнасцю арыгіналаў.
5.4. Работа з асабліва каштоўным фондам, які захоўваецца ў сейфе, ажыццяўляецца на падставе пісьмовага звароту з месца працы або вучобы з абавязковым указаннем тэмы, мэты даследавання і храналагічных рамак патрэбных выданняў або на падставе асабістага пісьмовага звароту на імя дырэктара Бібліятэкі.
5.5. Пры нездавальняючым стане дакумента прадастаўляецца яго копія, калі такой няма, то дакумент не прадастаўляецца для работы.
5.6. Па міжбібліятэчным абанеменце (МБА) выданні з рэдкага і каштоўнага фонду не выдаюцца.
5.7. Капіраванне дакументаў з рэдкага і каштоўнага фонду па запытах карыстальнікаў ажыццяўляецца работнікамі Бібліятэкі з улікам каштоўнасці дакумента і асаблівасцяў яго фізічнага стану.
5.8. Дазвол на экспанаванне арыгіналаў рэдкіх і каштоўных кніг выдае дырэктар Бібліятэкі.
6. ПРЫ НАВЕДВАННІ БІБЛІЯТЭКІ КАРЫСТАЛЬНІКУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА
6.1. Перадаваць свой білет карыстальніка іншым асобам і карыстацца білетамі іншых асоб.
6.2. Карыстацца гучнай мабільнай сувяззю.
6.3. Выносіць з Бібліятэкі дакументы, за выключэннем названых у п. 3.5. гэтых Правіл.
6.4. Ажыццяўляць дзеянні, якія прычыняюць шкоду дакументу (выдзіраць ці выразаць старонкі, рабіць пазнакі, падкрэсліваць і г.д.).
6.5. Усталёўваць праграмы, выдаляць ярлыкі і файлы з рабочага стала і лакальных дыскаў на камп’ютарах, самастойна змяняць налады сканера і праграм для сканіравання, выкарыстоўваць камп’ютары для непрафесійнай дзейнасці і ажыццяўляць іншыя дзеянні, якія цягнуць за сабой змены налад праграмнага забеспячэння або тэхнічнага стану абсталявання Бібліятэкі.
6.6. Распіваць спіртныя напоі, курыць, ужываць ежу, прыходзіць з жывёламі.
6.7. Прыходзіць у неахайным знешнім выглядзе, у нецвярозым стане, пад уздзеяннем наркатычных і псіхатропных рэчываў.
7. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКА ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ
7.1. За парушэнне гэтых Правіл карыстальнік нясе адказнасць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.2. Карыстальнік пазбаўляецца права карыстання Бібліятэкай за парушэнне гэтых Правіл.
8. ПРАВЫ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННІ КАРЫСТАЛЬНІКА
Бібліятэка мае права:
8.1. Уносіць дапаўненні і змяненні ў гэтыя Правілы ва ўстаноўленым парадку.
8.2. Пазбаўляць карыстальніка права карыстання Бібліятэкай за парушэнне гэтых Правіл.
8.3. Вызначаць змест і канкрэтныя формы абслугоўвання карыстальніка, умовы выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступу да іх у адпаведнасці з мэтамі і задачамі Бібліятэкі і дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.
8.4. Вызначаць віды і памеры кампенсацыі шкоды, якая нанесена карыстальнікам, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8.5. Арганізоўваць апаратнае відэаназіранне, выкарыстоўваць сродкі абароны ад несанкцыянаванага вынасу дакументаў, прымяняць блакіроўку выхаду і выклік патрульнай групы МУС, паведамляць па месцы працы і вучобы карыстальніка ў выпадках несанкцыянаванага вынасу дакументаў або іншых грубых парушэнняў Правіл.
9. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННІ КАРЫСТАЛЬНІКА
Бібліятэка абавязана:
9.1. Знаёміць карыстальніка з гэтымі Правіламі і патрабаваць іх выканання.
9.2. Фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі, і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы.
9.3. Інфармаваць карыстальніка аб інфармацыйных рэсурсах і тэхналогіях, паслугах, рэжыме працы Бібліятэкі.
9.4. Аказваць кансультацыйную дапамогу карыстальніку ў пошуку неабходнай інфармацыі і падборы дакументаў.
9.5. Забяспечваць арганізацыйныя і тэхнічныя меры для абароны персанальных даных карыстальнікаў ад неправамернага або выпадковага доступу да іх, знішчэння, змянення, блакіравання, капіравання, прадастаўлення, распаўсюджвання персанальных даных, а таксама ад іншых неправамерных дзеянняў у адносінах да персанальных даных.
9.6. Ствараць спрыяльныя ўмовы для работы карыстальніка, забяспечваць высокую культуру абслугоўвання.