Conference202511banner by

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

logoБеларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
IY2025Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

 

27 лістапада 2025 г. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Актуальныя праблемы сельскагаспадарчай тэрміналогіі».

ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ КАНФЕРЭНЦЫІ:

  • Сельскагаспадарчая тэрміналогія і тэрмінаграфія: рэтраспектыва развіцця, сучасны стан і перспектывы.
  • Актуальныя напрамкі і праблемы даследавання сельскагаспадарчай спецыяльнай лексікі.
  • Асаблівасці ўтварэння і функцыянавання тэрмінаў розных сфер сельскагаспадарчай галіны.
  • Узаемаўплывы розных дысцыплін і прадметных абласцей і сельскагаспадарчай тэрміналогіі.
  • Дыялекты і архаізмы ў сучаснай сельскагаспадарчай тэрмінасістэме.
  • Роля глабалізацыі і інтэрнацыяналізацыі ў фарміраванні аграрнай лексікі.
  • Сінанімія, дублетнасць, эквівалентнасць і варыятыўнасць тэрмінаў у сельскагаспадарчай спецыяльнай лексіцы. Праблемы гарманізацыі, нарматыўнасці і стандартызацыі аграрнай тэрміналогіі.
  • Сельскагаспадарчыя тэрміны і паняцці ў розных відах камунікацыі. Роля тэрміналогіі ў фармалізаваным прадстаўленні аграрных навуковых ведаў.
  • Тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання прафесійнай сельскагаспадарчай лексікі.
  • Аграрная тэрміналогія ў кантэксце корпусных даследаванняў і камп’ютарнай лінгвістыкі.
  • Уцягнутасць тэрміналогіі ў сучасную пошукавую інфраструктуру глабальнай вэб-прасторы: распрацоўка, вядзенне і выкарыстанне лічбавых лінгвістычных сродкаў (корпусаў, слоўнікаў, тэзаўрусаў, інфармацыйна-пошукавых моў і інш.).

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

ПАТЭНЦЫЙНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ КАНФЕРЭНЦЫІ:

  • навукоўцы, пачынаючыя даследчыкі, аспіранты, дактаранты;
  • выкладчыкі ўстаноў адукацыі;
  • кіраўнікі і спецыялісты, якія працуюць у сферы навукі, адукацыі, культуры, інфармацыі, рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, сельскай гаспадаркі;
  • усе, хто цікавіцца пытаннямі філалогіі і лінгвістыкі.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:

Да 05 кастрычніка 2025 г. даслаць тэкст даклада ў аргкамітэт канферэнцыі па электроннай пошце: .

Да 15 кастрычніка 2025 г. неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце бібліятэкі: https://belal.by/.

Час выступу (уключаючы дыскусію) на пленарным паседжанні – да 25 хвілін, на секцыйных паседжаннях – да 15 хвілін.

Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у канферэнцыі не патрабуецца.

Аплата праезду, пражывання і харчавання – за кошт удзельнікаў канферэнцыі або накіроўваючых устаноў (арганізацый).

ДАКЛАДЫ:

Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпавядаючыя тэматычным напрамкам канферэнцыі і не апублікаваныя дзе-небудзь раней.

Аб’ём тэксту даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і інш. – не больш за 6 старонак фармату А4. Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым двух дакладаў.

Матэрыялы зборніка будуць размешчаны на платформе Навуковай электроннай бібліятэкі eLIBRARY.RU і ў Расійскім індэксе навуковага цытавання (РІНЦ) па адрасе: http://elibrary.ru.

Тэксты дакладаў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • тэкст у рэдактары Word, шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyrillic) у звычайным напісанні, кегль – 14 пт;
  • міжрадковы інтэрвал – адзін міжрадковы інтэрвал;
  • выраўноўванне па шырыні тэксту;
  • абзацны водступ – 1,25 мм;
  • палі: верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 25 мм, правае – 10 мм;
  • схемы, дыяграмы, фатаграфіі, сканаваныя віды экранаў і інш. малюнкі – у фармаце JPG;
  • індэкс УДК – выраўноўванне злева, без абзацнага водступа;
  • на беларускай, рускай і англійскай мовах: назва даклада (шрыфт паўтлусты); прозвішча, ініцыялы аўтара (суаўтараў); назва ўстановы (арганізацыі), якую прадстаўляе аўтар (суаўтары); e-mail; выраўноўванне ўсёй інформацыі – па цэнтры;
  • на беларускай, рускай і англійскай мовах: анатацыя і ключавыя словы, якія раскрываюць змест даклада; памер анатацыі – не болей 850 сімвалаў (уключаючы прабелы); шрыфт – курсіў;
  • спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў парадку цытавання ў тэксце даклада ў адпаведнасці з Інструкцыяй ВАК Рэспублікі Беларусь, спасылкі ў тэксце даклада афармляюцца ў квадратных дужках з указаннем старонак: [2, с. 72–75].

Даклады, якія не адпавядаюць вышэйпрыведзеным патрабаванням, НЕ РАЗГЛЯДАЮЦЦА 

Пасля тэксту даклада ўказваюцца звесткі пра аўтараў: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю); вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); назва (поўнасцю) і адрас установы (арганізацыі), якую прадстаўляе аўтар (суаўтары), пасада; кантактны тэлефон; е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права ўключыць атрыманыя даклады ў праграму канферэнцыі і зборнік матэрыялаў канферэнцыі або адхіліць.

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ КАНФЕРЭНЦЫІ:

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка:
Беларусь, г. Мінск, вул. Казінца, д. 86, корп. 2

КАНТАКТЫ:

Бабарыка-Амельчанка Вераніка Барысаўна,
загадчык аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці БелСГБ
тэл. +375 17 379-11-70

Каракулька Юлія Алегаўна,
вучоны сакратар БелСГБ
тэл. +375 17 379-00-46
тэл./факс +375 17 379-55-00

Капылоў Ігар Лявонавіч,
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
тэл. +375 17 270-13-31

 

СПІС УДЗЕЛЬНІКАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ

ФИООрганизация
Бабарыка-Амельчанка В.Б. ДУ «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Климова Е.В. ФГБНУ «Центральная научная сельскохозяйственная библиотека»
Коленченко И.А. ФГБНУ «Центральная научная сельскохозяйственная библиотека»
Масленікава С.С. УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Пирумова Л.Н. ФГБНУ «Центральная научная сельскохозяйственная библиотека»
Слемнёва В.В. ГУ «Белорусская сельскохозяйственная библиотека им. И.С.Лупиновича» Национальной академии наук Беларуси
Солахаў А.В. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;  Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна

РЭГІСТРАЦЫЯ