Панядзелак, 09 Чэрвень 2025 16:54

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка прыняла ўдзел у 35-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «БЕЛАГРА-2025», якая праходзіла з 3 па 7 чэрвеня.

Бібліятэка сёлета прадставіла некалькі напрамкаў: электронныя інфармацыйныя рэсурсы ўласнай распрацоўкі, найноўшыя друкаваныя дакументы, выдадзеныя навукова-практычнымі цэнтрамі і інстытутамі Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, выбраныя дакументы калекцыі «Беларускія аграрныя выданні пачатку XX стагоддзя» і дэпазітарнай бібліятэкі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, а таксама прэзентацыю, прысвечаную дзейнасці бібліятэкі, і дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» ад нашага шматгадовага партнёра Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

0906202505 0906202504 906202508 0906202507

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы, створаныя Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай, былі прадстаўлены наступнымі рэсурсамі:

Усе друкаваныя апісанні электронных рэсурсаў забяспечылі QR-кодамі для хуткай загрузкі дадатку, або пераходу на патрэбную старонку сайта. Для нагляднасці побач з рэкламнымі матэрыяламі парталаў і баз даных экспанаваліся друкаваныя версіі электронных рэсурсаў – часопісы, аўтарэфераты, бібліяграфічныя паказальнікі і да т.п.

Нязменную цікавасць выклікалі дакументы калекцыі «Беларускія аграрныя выданні пачатку XX стагоддзя». На гэты раз былі прадстаўлены кнігі, прысвечаныя гісторыі меліярацыі ў нашай краіне, а таксама самыя першыя выпускі серыі «Сялянская бібліятэка». Нягледзячы на папулярна-асветніцкі характар серыі, яна адыграла сваю ролю ў развіцці аграрнай культуры насельніцтва.

Выстаўка «Дакументы ФАО» інфармавала наведвальнікаў аб праблемах развіцця сельскіх рэгіёнаў і сельскагаспадарчай вытворчасці ў сістэме ААН. З 2006 г. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка атрымала афіцыйны статус дэпазітарыя ФАО ў краіне.

За актыўны ўдзел на «БЕЛАГРА-2025» бібліятэка была адзначана дыпломам і сярэбраным медалём аргкамітэта выстаўкі.

0906202501 0906202502 0906202503