Пятніца, 21 Люты 2025 16:48
Рэспубліканская дыктоўка

21 лютага супрацоўнікі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы і супольна прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і каналам «Культура» Беларускага радыё.

Сёлетні тэкст дыктоўкі «Дата гонару і памяці» быў прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і апавядаў пра каштоўнасць міру для кожнага беларуса, нагадваючы пра важнасць захавання гістарычнай памяці, любові да Айчыны і роднай мовы.

Усе ўдзельнікі дыктоўкі паказалі добрае веданне беларускай арфаграфіі, граматыкі і пунктуацыі. Выдатны вынік прадэманстравала навуковы супрацоўнік аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці Наталля Карбалевіч, якая не дапусціла ні воднай памылкі пры напісанні дыктоўкі.

Дзякуем усім калегам, якія далучыліся да сумеснага ўдзелу ў цудоўнай асветніцкай акцыі па папулярызацыі беларускай мовы!

Любіце і шануйце родную мову!

12345