17 жніўня Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка прыняла дэлегацыю Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Расіі ў складзе Шрайберга Якава Леанідавіча, навуковага кіраўніка ДПНТБ Расіі, доктара тэхнічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта РАА, заслужанага дзеяча навукі і культуры РФ, і Панычовай Марыяны Уладзіміраўны, начальніка ўпраўлення па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю ДПНТБ Расіі.
Пад час візіту калегі з Масквы азнаёміліся з дзейнасцю Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, абмеркавалі яе дасягненні і бягучыя праекты. Важнай падзеяй стала падпісанне дамовы аб перадачы ў дар выданняў, прысвечаных развіццю рыбнай гаспадаркі Расіі.
У рамках наведвання адбылася рабочая сустрэча, на якой была ўдзелена ўвага бягучым пытанням і перспектывам далейшага развіцця дзейнасці бібліятэкі ў галіне распаўсюджвання сістэмы аўтаматызацыі бібліятэк на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
На заканчэнне сустрэчы калегі дамовіліся аб прадаўжэнні ўзаемадзеяння паміж дзвюма арганізацыямі шляхам удзелу прадстаўнікоў бакоў у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца БелСГБ і ДПНТБ Расіі, а таксама ў рамках супрацоўніцтва ў сферы бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.