Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».
У рамках візіту супрацоўнікі бібліятэкі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых. Яны таксама азнаёміліся з экспазіцыяй музея, дзе прадстаўлена гісторыя трагічных падзей, якія адбыліся ў Хатыні. Экскурсаводы комплексу расказалі пра лёс вёскі і яе жыхароў, а таксама пра значэнне гэтага месца для беларускага народа.
«Наведванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь» стала для нас важнай падзеяй. Гэтае месца нагадвае нам пра страшныя падзеі вайны і пра тое, як важна захоўваць памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню», – адзначыла навуковец сакратар бібліятэкі Юлія Каракулька.
Наведванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь» стала важнай часткай ідэалагічнай і выхаваўчай работы, якая праводзіцца ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы.