Аўторак, 11 Чэрвень 2024 09:52

У спартыўна-забаўляльным комплексе «Мінск-арэна» з 5 па 8 чэрвеня прайшоў XXX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024. У рамках гэтай падзеі адбыўся IV форум «Лічбавая эканоміка», дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні па выкарыстанні лічбавых тэхналогій, як эфектыўнага інструмента сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі і якасці жыцця грамадзян, умацавання міжкраінавай кааперацыі і павышэння пазіцый краіны ў міжнародных рэйтынгах.

8 чэрвеня у рамках форуму прайшло тэматычнае пасяджэнне «e-Culture: Электронная культура», прысвечанае развіццю лічбавых тэхналогій і іх укараненню ў дзейнасць бібліятэк. На гэтым паседжанні выступілі супрацоўнікі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, якія прадставілі свае даклады.

Спецыяліст аддзела аўтаматызацыі 1 катэгорыі Аляксей Яўгенавіч Аксёнаў падзяліўся вопытам фарміравання партала электроннай паўнатэкставай бібліятэкі на базе J-ІРБІС 2.0. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзмітрый Пятровіч Бабарыка расказаў аб стварэнні ўніфікаванага інфармацыйнага рэсурсу для навуковых публікацый па аграрнай тэматыцы — «Партала выданняў Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Загадчык аддзела аўтаматызацыі Вольга Аляксандраўна Лапо прадставіла даклад аб асновах фарміравання Зводнага электроннага каталога навуковых выданняў аграрнага профілю арганізацый Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Загадчык навукова-бібліяграфічнага аддзела абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў Рыма Арамаўна Муравіцкая расказала аб укараненні і выкарыстанні праграмнага комплексу шматструменнай апрацоўкі навуковай інфармацыі для сэрвіснага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі.

202406111 202406112 202406113 202406114 202406115

Выступленні супрацоўнікаў БСГБ выклікалі вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў форуму і атрымалі высокую ацэнку экспертаў.