31 мая 2024 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар «Зводны электронны каталог: распрацоўка і вядзенне з выкарыстаннем ІРБІС 64/128».
Семінар сабраў бібліятэкараў, спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, зацікаўленых у пытаннях стварэння і выкарыстання зводных электронных каталогаў. Удзельнікі атрымалі магчымасць азнаёміцца з вытворча-практычным выданнем «Стварэнне зводнага электроннага каталога ў САБ ІРБІС 64/128», распрацаваным супрацоўнікамі бібліятэкі. Гэты дапаможнік з'яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь, які прадастаўляе практычныя рэкамендацыі па стварэнню зводнага электроннага каталога на базе сістэмы аўтаматызацыі бібліятэк ІРБІС 64/128.
Пасля прэзентацыі ўдзельнікі змаглі прымяніць атрыманыя веды на практыцы, прыняўшы ўдзел у занятках па рабоце са зводным электронным каталогам.
Семінар прайшоў прадуктыўна у сяброўскай атмасферы, даўшы ўдзельнікам карысныя веды і навыкі для далейшай працы ў галіне бібліятэчнай аўтаматызацыі.