Пятніца, 16 Люты 2024 17:01

10 лютага 2024 года на базе аздараўленчага лагера «Фатон» прайшла традыцыйная Зімовая спартакіяда-2024 сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

202402171202402172

Адным з удзельнікаў свята спорту стала каманда Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ў складзе Бабарыка Д.П., Бунэль А.В., Каранкевіча А.М., Папковай В.У. і Сідарэнка Д.А.

У гэтым годзе быў устаноўлены чарговы рэкорд колькасці ўдзельнікаў спартакіяды. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 60 каманд або больш за 300 спартсменаў з розных арганізацый НАН Беларусі. Многія з каманд бралі ўдзел у спартакіядзе ўпершыню ў гісторыі.

Праграма спартакіяды сёлета складалася з 5 відаў спаборніцтваў. Асноўнай дысцыплінай сталі лыжныя гонкі, дзе нашу каманду дастойна прадставілі Бунэль А.В. (7 месца) і Каранкевіч А.М. (45 месца). Камандныя дысцыпліны былі прадстаўлены такімі спаборніцтвамі як «Эстафета», «Акулы-скакуны», «Перацягванне каната».

202402174202402173

Зладжаная праца ўсіх удзельнікаў у калектыўных спаборніцтвах дазволіла камандзе бібліятэкі заняць выніковае 46 месца.

202402176202402175

Віншуем членаў каманды з годным прадстаўленнем нашай арганізацыі на спартакіядзе!