29 верасня 2023 г. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Навуковым саветам па кніжнай культуры, кнігавыдавецтву і бібліятэкам Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук праводзяць II Міжнародную навуковую канферэнцыю «Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследванняў», прымеркаваную да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі розных галін навукі – гістарычных, сельскагаспадарчых, педагагічных, архітэктуры: супрацоўнікі акадэмічных навуковых устаноў, аспіранты, дактаранты, выкладчыкі ўстаноў адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, архіваў, музеяў Беларусі і Расіі. Падчас работы канферэнцыі плануецца разглядзець некаторыя пытанні аграрнай гісторыі Беларусі, прадставіць вынікі даследаванняў розных аспектаў станаўлення і развіцця сельскагаспадарчых ведаў у мінулым і гісторыі ўкаранення дасягненняў навукі ў практыку, закрануць ролю асобы ў гісторыі аграрнай навукі і развіцці сельскай гаспадаркі, удзяліць увагу пытанням інтэлектуальнай спадчыны і сучаснага стану аграрнай навукі, а таксама тэме захавання і раскрыцця сельскагаспадарчай навуковай інфармацыі ў бібліятэчнай практыцы.
Праграмай канферэнцыі прадугледжваецца пленарнае пасяджэнне і работа трох секцый. Прамая трансляцыя працоўных пасяджэнняў канферэнцыі арганізавана ў YouTube:
- ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ.
- СЕКЦЫЯ 1 «Роля навукі, адукацыі і асветы ў развіцці аграрнай галіны Беларусі».
- СЕКЦЫЯ 2 «Аграрная навука ў кантэксце бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці».
- СЕКЦЫЯ 3 «Развіццё сельскагаспадарчай навукі Беларусі ў біяграфіях».
Даклады ўдзельнікаў II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследаванняў», прымеркаванай да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апублікаваны ў зборніку дакладаў, які быў падрыхтаваны і выдадзены да дня правядзення мерапрыемства.
Дадатковая інфармацыя, якая датычыцца ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сельская гаспадарка Беларусі скрозь прызму навуковых даследаванняў», прымеркаванай да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, размешчана на старонцы канферэнцыі.