15 верасня падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, прадстаўнікі Бібліятэкі з афіцыйным візітам наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры.
У рамках сустрэчы паміж дзяржаўнай установай “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка ім. І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстановай «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве.
У адпаведнасці з умовамі Пагаднення бакі выказалі зацікаўленасць у правядзенні сумесных навуковых даследаванняў; абазначылі намер па супрацоўніцтве ў арганізацыі і правядзенні канферэнцый, семінараў, іншых навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням развіцця сельскай гаспадаркі, папулярызацыі і ўкаранення сельскагаспадарчых ведаў і гісторыі аграрнай навукі; дамовіліся абменьвацца рэдкай і каштоўнай інфармацыяй са сваіх фондаў; выказалі зацікаўленасць у арганізацыі сумесных выставак і іншых сацыякультурных і асветніцкіх мерапрыемстваў; абазначылі намер аказваць узаемную інфармацыйную падтрымку арганізуемым імі мерапрыемстваў; дамовіліся каардынаваць сваю дзейнасць па сумесным удзеле ў мерапрыемствах, якія праводзяць іншыя арганізатары.
Падпісаны дакумент закліканы ўсталяваць доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае партнёрства паміж дзвюма ўстановамі. Аформленае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, будзе садзейнічаць кансалідацыі дзейнасці ў мэтах вырашэння агульных задач - захавання этнакультурнай спадчыны сялянскай гісторыі на беларускіх землях, даследавання пытанняў аграрнай гісторыі, прапаганды цікавасці да паўсядзённага жыцця беларускага народа.
Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Пасля падпісання Пагаднення, супрацоўнікі музея ветліва азнаёмілі прадстаўнікоў бібліятэкі з працай і асноўнымі дасягненнямі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Пад час экскурсіі асаблівая ўвага была нададзена комплексу мерапрыемстваў, падрыхтаваных да Дня народнага адзінства. Супрацоўнікі бібліятэкі засталіся пад вялікім уражаннем ад працы, якая праводзіцца музеем цягам 40 гадоў.