Панядзелак, 27 Сакавік 2023 10:03

24 сакавіка ў рамках вучэбна-азнаямленчай практыкі ў БелСГБ была праведзена экскурсія і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і паслуг для студэнтаў 1 курса дзённага навучання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (спецыяльнасць "Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць" (напрамкі – менеджмент, аналітыка, лічбавізацыя). Асноўная ўвага была нададзена прафесійным момантам бібліятэчнай работы. Падчас прэзентацыі супрацоўнікі Аддзела персанальнага абслугоўвання, дакументазахавання і маркетынгу азнаёмілі экскурсантаў са складам фонду друкаваных дакументаў, калекцыяй баз даных (БД), арганізацыяй доступу да бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў; навучылі асновам работы ў электронным каталогу, рускамоўных электронных рэсурсах (Электроннай бібліятэцы дысертацый РДБ, Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU і інш.) і міжнародных БД.

202303271202303272

У Адкрытай калекцыі дакументаў экскурсанты азнаёміліся з самай каштоўнай часткай друкаванага фонду бібліятэкі, прадстаўленага ў свабодным доступе па ўзбуйнённых раздзелах УДК. Напрыканцы экскурсіі студэнты наведалі раздзел "Аграрная кніга XIX – пачатку XX стст.", дзе ім расказалі пра гістарычную значнасць і навуковую актуальнасць кніг і часопісаў мінулых часоў, па якіх можна прасачыць гісторыю развіцця сельскагаспадарчай навукі, пра важнасць захавання гэтых дакументаў, а таксама азнаёмілі з рознымі тыпамі вокладак, паперы, абрэзаў, якія існавалі ў тыя стагоддзі.

202303273202303274

У выніку мерапрыемства ўсе ўдзельнікі зарэгістраваліся і сталі персанальнымі карыстальнікамі бібліятэкі, атрымалі практычныя навыкі працы з яе інфармацыйнымі рэсурсамі.

202303275202303276

202303277202303278