Аўторак, 14 Сакавік 2023 15:17

14 сакавіка 2023 года ў БелСГБ для студэнтаў 1 курса дзённага навучання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (біялагічны факультэт) супрацоўнікамі бібліятэкі былі праведзены экскурсіі і прэзентацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг БелСГБ. Студэнты навучыліся асноўным прынцыпам самастойнай працы ў электронным каталогу, базах даных блізкага і далёкага замежжа, якія адлюстроўваюць паток навуковай інфармацыі па сельскай гаспадарцы і сумежных галінах.

202303141202303145202303146

У Адкрытай калекцыі дакументаў экскурсанты азнаёміліся з самай каштоўнай часткай друкаванага фонду бібліятэкі, прадстаўленага ў свабодным доступе па ўзбуйнённых раздзелах УДК. Пры завяршэнні экскурсіі студэнты наведалі раздзел "Аграрная кніга XIX – пачатку XX стст.", дзе ім расказалі пра гістарычную значнасць і навуковую актуальнасць кніг і часопісаў мінулых часоў, па якіх можна прасачыць гісторыю развіцця сельскагаспадарчай навукі, пра важнасць захавання гэтых дакументаў, а таксама азнаёмілі з рознымі тыпамі вокладак, паперы, абрэзаў, якія існавалі ў тыя стагоддзі.

 202303142202303143202303144