На ўрачыстым адкрыцці старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў даў старт пачатку спартакіяды.
Нягледзячы на дрэннае надвор'е, сёлета быў устаноўлены рэкорд удзельнікаў спартакіяды. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 56 каманд альбо больш за 280 спартсменаў з розных арганізацый НАН Беларусі. Многія з каманд бралі ўдзел у спартакіядзе ўпершыню ў гісторыі.
Адным з удзельнікаў свята спорту стала і каманда БелСГБ у складзе Бабарыка Д.П., Бунэль А.В., Важнік М.М., Тарбаева В.У. і Туманавай В.Д.
Праграма спартакіяды сёлета складалася з 9 відаў спаборніцтваў. Асноўнай дысцыплінай сталі лыжныя гонкі, дзе нашу каманду прадставілі Бунэль А.В. (13 месца) і Тарбаеў В.У. (19 месца). Астатнія спаборніцтвы праходзілі па камандных дысцыплінах. Сапраўдны поспех чакаў нашу каманду ў спаборніцтве «Эстафета». Зладжаная праца ўсіх удзельнікаў дазволіла камандзе бібліятэкі заняць шостае месца.
Дзякуючы гэтым высокім вынікам, нягледзячы на сціплыя поспехі ў дысцыпліне па перацягванні каната, каманда бібліятэкі ў падагульняючым пратаколе заняла высокае 14 месца!
Віншуем чальцоў каманды з выдатным выступам і жадаем падтрымаць такі ж высокі ўзровень і на летняй алімпіядзе!