Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка прыняла ўдзел у выставе навукова-тэхнічных дасягненняў «БЕЛАРУСЬ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ», якая праходзіла ў выставачным цэнтры «БЕЛЭКСПА» з 20 па 29 студзеня 2023 года.
Мэта выставы: дэманстрацыя найноўшых навуковых распрацовак беларускіх навукоўцаў і студэнтаў; прапаганда дасягненняў навукі, арыентаваная на шырокую аўдыторыю прадстаўнікоў усіх пластоў беларускага грамадства.
На выставе свае дасягненні і распрацоўкі прадэманстравалі навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. На выставе было прадстаўлена больш за 400 экспанатаў. Гэта – натурныя ўзоры (у тым ліку буйнагабарытная тэхніка), макеты, мультымедыйныя прэзентацыі на вялікіх экранах.
Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў выклікала вялікую зацікаўленнасць наведвальнікаў усіх узростаў. За час правядзення выставы, паводле афіцыйных звестак, мерапрыемства наведала больш за 100 тыс. чалавек.
Бібліятэка прыняла ўдзел з дзвюма выставачнымі экспазіцыямі: «Беларусь інтэлектуальная» і «Партал выданняў Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», на якіх экспанаваліся апошнія навуковыя выданні інстытутаў Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі і навуковыя часопісы Партала ў друкаваным выглядзе.