Чацвер, 26 Студзень 2023 11:43

У рамках святкавання Дня беларускай навукі 25 студзеня 2023 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў 9-х класаў СШ № 71 Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя навукі і далучэнне таленавітай моладзі са школьных гадоў да навуковай дзейнасці. Для навучэнцаў былі праведзены экскурсія і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, якія садзейнічалі фарміраванню ўяўлення аб бібліятэцы як аб сучасным інфармацыйным цэнтры. Падчас прэзентацыі супрацоўнік Аддзела персанальнага абслугоўвання, дакументазахавання і маркетынгу Важнік М.М. пазнаёміла экскурсантаў са складам фонду друкаваных дакументаў і калекцыяй баз даных, рэдкай кнігай і экспанатамі экспазіцыйна-выставачнага комплексу Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі.

Пасля экскурсіі наведвальнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне "Super team". Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджаннем дыпломамі.

202301261202301262

202301263202301264