22 января, 2021
 202101211

 Паважаныя навукоўцы, даследчыкі, выкладчыкі!

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае далучыцца да навукова-асветніцкай акцыі “Аграрная навука па-беларуску”, прымеркаванай да Дня беларускай навукі і Дня роднай мовы.

Акцыя праводзіцца з 25 студзеня па 21 лютага 2021 года.

Дасылайце свае беларускамоўныя навуковыя публікацыі па сельскагаспадарчай і сумежнай тэматыцы на e-mail:

Далучайцеся да акцыі “Аграрная навука па-беларуску”самі, запрашайце калег і знаёмых!

За кожную прадстаўленную беларускамоўную публікацыю па сельскагаспадарчай або сумежнай тэматыцы ўдзельнік атрымае магчымасць да заканчэння 2021 года аднаразова бясплатна скарыстацца адной з ніжэйпералічаных паслуг, якія ажыццяўляе Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка:

  • электронная дастаўка 2 дакументаў па пытаннях сельскай гаспадаркі і сумежных галінах;
  • індэксаванне 3 дакументаў індэксамі УДК;
  • дапрацоўка бібліяграфічнага спіса (да 15 крыніц);
  • вызначэнне навукаметрычных паказчыкаў публікацыйнай актыўнасці аўтара (адно прозвішча).

 Кантактная асоба: Вераніка Бабарыка-Амельчанка, тэл.: +375 17 379 11 70, e-mail: .

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні навукова-асветніцкай акцыі
“Аграрная навука па-беларуску”