Conference2026banner by1

 

Інфармацыйны ліст

3–4 снежня 2026 г. дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць VII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій».

ТЭМАТЫЧНАЕ ПОЛЕ КАНФЕРЭНЦЫІ:

  • Гісторыя, актуальны стан і перспектывы развіцця бібліятэчна-інфармацыйнай сферы.
  • Фарміраванне фондаў ва ўмовах пераменлівага рынку: традыцыйныя і электронныя інфармацыйныя рэсурсы.
  • Функцыянаванне бібліятэчных фондаў, бібліяграфаванне і раскрыццё інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк.
  • Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне і інфармацыйная падтрымка: напрамкі, формы, тэхналогіі.
  • Карыстальнікі бібліятэк: характарыстыка, інфармацыйныя патрэбы і чытацкая цікавасць, грані ўзаемадзеяння.
  • Ад аўтаматызацыі да штучнага інтэлекту: інфармацыйныя тэхналогіі, праграмныя інструменты і сэрвісы ў шматаспектнай бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.
  • Інфармацыйна-рэсурсная інфраструктура сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі.
  • Прысутнасць бібліятэк у лічбавым асяроддзі: вэб-рэсурсы, віртуальныя праекты, актыўнасць у сацыяльных сетках, блогінг і інш.
  • Карпаратыўнае ўзаемадзеянне і міжнароднае супрацоўніцтва ў дзейнасці бібліятэк.
  • Пытанні падрыхтоўкі кадраў і актуалізацыі прафесійных кампетэнцый спецыялістаў бібліятэчна-інфармацыйнай галіны.
  • Навукова-метадычнае ўзаемадзеянне і прафесійная камунікацыя ў бібліятэчнай супольнасці.
  • Даследчыцкая работа бібліятэк: традыцыйныя накірункі і перспектывы развіцця кнігазнаўства, бібліяграфазнаўства, бібліятэчна-інфармацыйнай навукі.
  • Уцягнутасць бібліятэк у рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасць: бібліяграфія, метаданыя, уласныя выданні і інш.
  • Бібліятэка як суб’ект інфармацыйна-асветніцкіх і сацыякультурных камунікацый.

ПАТЭНЦЫЙНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ КАНФЕРЭНЦЫІ

  • кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, інфармацыйных і навуковых устаноў;
  • навукоўцы, пачынаючыя даследчыкі, аспіранты, магістранты;
  • выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэтаў і іншых адукацыйных устаноў;
  • прадстаўнікі выдавецтваў, вытворцаў, распаўсюджвальнікаў інфармацыйных рэсурсаў і сэврвісаў;
  • усе зацікаўленыя асобы.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:

Да 1 кастрычніка 2026 г. прадставіць тэкст даклада ў аркамітэт канферэнцыі па электроннай пошце:
Да 15 кастрычніка 2026 г. неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю на сайце бібліятэкі: https://belal.by/, пацвердзіўшы сваю згоду на апрацоўку персанальных даных.
Час выступлення (уключаючы пытанні і адказы) на пленарным паседжанні – да 25 хвілін, на секцыйных – да 15 хвілін.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у канферэнцыі не патрабуецца.
Аплата праезду, пражывання і харчавання – за кошт удзельнікаў канферэнцыі або накіроўваючых устаноў (арганізацый).

ДАКЛАДЫ:

Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпавядаючыя тэматычным напрамкам канферэнцыі і не апублікаваныя дзе-небудзь раней.
Аб’ём тэксту даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і інш. – не больш за 6 старонак фармату А4. Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым двух дакладаў.
Матэрыялы зборніка будуць размешчаны на платформе Навуковай электроннай бібліятэкі eLIBRARY.RU і ў Расійскім індэксе навуковага цытавання (РІНЦ) па адрасе: http://elibrary.ru.

Тэксты дакладаў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • тэкст у рэдактыры Word, шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyrillic) у звычайным напісанні, кегль – 14 пт;
  • міжрадковы інтэрвал – адзін міжрадковы інтэрвал;
  • выраўноўванне па шырыні тэксту;
  • абзацны водступ – 1,25 мм;
  • усе палі – 20 мм;
  • схемы, дыяграмы, фатаграфіі, відарысы і інш. малюнкі – у фармаце JPG;
  • індэкс УДК – выраўноўванне злева, без абзацнага водступа;
  • на беларускай або рускай і англійскай мовах: назва даклада (шрыфт паўтлусты); прозвішча, ініцыялы аўтара (суаўтараў); назва ўстановы (арганізацыі), якую прадстаўляе аўтар (суаўтары), e-mail; выраўноўванне ўсёй інформацыі – па цэнтры;
  • на беларускай або рускай і англійскай мовах: анатацыя і ключавыя словы, якія раскрываюць змест даклада; памер анатацыі – не болей 850 сімвалаў (уключаючы прабелы); шрыфт курсіў;
  • спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў парадку цытавання ў тэксце даклада ў адпаведнасці з Інструкцыяй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, спасылкі ў тэксце даклада афармляюцца ў квадратных дужках з указаннем старонак: [2, с. 72–75];
  • узор афармлення даклада прыкладаецца.

Пасля тэксту даклада ўказваюцца звесткі пра аўтараў: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю); вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); назва (поўнасцю) і адрас установы (арганізацыі), якую прадстаўляе аўтар (суаўтары), пасада; кантактны тэлефон; е-mail.
Даклады, якія не адпавядаюць вышэйпрыведзеным падтрабаванням, НЕ РАЗГЛЯДАЮЦЦА.

Аргкамітэт пакідае за сабой права ўключыць атрыманыя даклады ў праграму канферэнцыі і зборнік матэрыялаў канферэнцыі або адхіліць.


МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ КАНФЕРЭНЦЫІ:

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка: Беларусь, г. Мінск, вул. Казінца, д. 86, корп. 2.

КАНТАКТЫ:

Каракулька Юлія Алегаўна, вучоны сакратар

тэл. +375 17 379-00-46 

Бабарыка Дзмітрый Пятровіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце

тэл. +375 17 379-15-70
тэл./факс +375 17 379-55-00
  

УВЕРХ

 

Рэгістрацыя

Узор афармлення даклада

001.92:004.9(051.2)(476)
Беларускія навуковыя часопісы ў глабальным рэсурсе індэксавання часопісаў адкрытага доступу DOAJ

Багданава І.Ф.
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, Беларусь)

        Анатацыя. Даклад прысвечаны аналізу беларускіх электронных навуковых часопісаў адкрытага доступу, якія зарэгістраваны ў галоўным сусветным агрэгатары часопісаў адкрытага доступу DOAJ. Разгледжаны тэхналогіі электронных часопісаў і іх месца ў сістэме сучасных навуковых камунікацый. Аналізуюцца прычыны ўзнікнення сусветнага крызісу падпіскі на навуковыя часопісы. Апісана ўзнікненне і развіццё руху за адкрыты доступ да вынікаў навуковых даследаванняў. Разгледжаны анлайнавы рэсурс часопісаў адкрытага доступу DOAJ, дынаміка змены задач, якія вырашаюцца ім. Прааналізавана калекцыя беларускіх адкрытых навуковых часопісаў, прадстаўленая ў даведніку DOAJ.
        Ключавыя словы: навуковая камунікацыя, навуковыя часопісы, электронныя навуковыя часопісы, адкрыты доступ, «залаты» адкрыты доступ, «зялёны» адкрыты доступ, навуковыя публікацыі, DOAJ, Беларусь.
 


Belarusian scientific journals in the Global Directory of Open Access Journals (DOAJ)

Irina F. Bogdanova,
I.S. Lupinovich Belarusian Agricultural Library of the National Academy of Sciences of Belarus (Minsk, Belarus)


          Abstract. The report is dedicated to the analysis of Belarusian open-access electronic scholarly journals registered in the principal global aggregator of open-access journals, DOAJ. The technologies of electronic journals and their place in the system of modern scientific communications are examined. The reasons for the emergence of the global serials crisis are analyzed. The origin and development of the open access movement to scientific research results are described. The online resource of open access journals, DOAJ, is examined, along with the dynamics of changes in the tasks it addresses. The collection of Belarusian open access scholarly journals presented in the DOAJ directory is analyzed.
       Keywords: scientific communication, scientific journals, electronic scientific journals, open access, 'gold' open access, 'green' open access, scientific publications, DOAJ, Belarus.
...
...

     Каля трох стагоддзяў (да 1960-х гг.) большасць навуковых часопісаў ў свеце былі некамерцыйнымі. Аднак у 1960-70-х гг. найбуйнейшыя навуковыя камерцыйныя выдавецтвы (такія, як Elsevier, Springer і інш.) змянілі тэхналогіі падпіскі на навуковыя часопісы, выкупляючы іх у некамерцыйных арганізацый, моцна павышаючы кошты на падпіску і падаючы яе толькі ў рамках «пакетаў», гэта значыць зараз бібліятэкі не маглі выбіраць асобныя часопісы, на якія жадалі падпісацца, а былі вымушаныя купляць падпіску на ўсе часопісы, якія ўваходзілі ў пакет [3]. Пры гэтым кошты на падпіскі на навуковыя часопісы ўзраслі ў некалькі разоў хутчэй чым агульная інфляцыя: так з 1984 па 2001 гг. у ЗША кошты падпіскі на навуковыя часопісы ў галіне фізікі ўзраслі на 615%, у той час як агульная інфляцыя склала 70% [4].
...
...

Афармленне табліц і малюнкаў:
...
...
   
Табліца 2. – Дынаміка рэгістрацыі беларускіх навуковых часопісаў адкрытага доступу ў DOAJ


Годы
2016 2017 2018 2019 2020 2021 2022 2023 2024 2025
Колькасць новых часопісаў 5 1 2 1 4 3 2 - - 1
Агульная колькасць часопісаў 5 6 8 9 13 16 18 18 18 19

...
...

Conference2026dok byМалюнак 1 Заснавальнікі беларускіх навуковых часопісаў адкрытага доступу ў DOAJ

...
...


Спіс выкарыстаных крыніц:

    1.  Богданова, И. Ф. Первые научные журналы: история возникновения и развития / И. Ф. Богданова // Библиотеки в информационном обществе: сохранение традиций и развитие новых технологий. Тема 2022 года – «Библиотеки в системе информационных и социальных коммуникаций» : докл. V Междунар. науч. конф., Минск, 1–2 дек. 2022 г. / Бел. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича» Нац. акад. наук Беларуси ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Мн., 2022. – С. 232–245.
    2.  Линден, И. Л. Формирование коллекций электронных документов в библиотеках мира: ключевые проблемы и современные тенденции / И. Л. Линден, Ф. Ч. Линден // Научные и технические библиотеки. – 2007. – № 11. – С. 5–19.
    3.  Малахов, В. А. Движение за открытый доступ к научной литературе: причины возникновения, современное состояние и перспективы развития / В. А. Малахов // Управление наукой: теория и практика. – 2021. – Т. 3, № 3. – С. 118–133.
    4.  Edlin A. S. Exclusion or efficient pricing-the big deal bundling of academic journals / A. S. Edlin, D. L. Rubinfeld // Antitrust Law Journal. – 2004. – Vol. 72, № 1. – P. 119–157.
    5.  Budapest Open Access Initiative. – URL: http://www.budapestopenaccessinitiative.org/read (date of access: 27.12.2025).
  6.  Система журналов открытого доступа и ее использование российскими учеными по Web of Science (2008–2017) / В. В. Иванов, В. А. Маркусова, Л. Э. Миндели, А. В. Золотова // Научно-техническая информация. Серия 1, Организационная методика информационной работы. – 2018. – № 9. – С. 30–39.

    7.   Directory of Open Access Journals. – URL: https://doaj.org/ (date of access: 27.12.2025).
...
...

Звесткі пра аўтара: Багданава Ірына Феліксаўна; кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Казінца, 86/2, г. Мінск, Беларусь), вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці; +375 17 379 11 70; .

УВЕРХ