
Інфармацыйны ліст
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» запрашае бібліятэчных і інфармацыйных работнікаў прайсці навучанне па праграме павышэння кваліфікацыі «Інфармацыйнае і праграмнае забеспячэнне прафесійнай дзейнасці (бібліятэчная справа)» з 11 па 15 мая 2026 г.
Курсы пройдуць у форме дыстанцыйнага навучання. Спікерамі выступяць супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Слухачам будзе дадзена магчымасць аддалена асвоіць праграму курсаў і, здаўшы залік у рэжыме анлайн, атрымаць пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Навучанне будзе праходзіць па наступных тэмах:
- З гісторыі развіцця: бібліятэкі ад антычнасці да найноўшага часу. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэчнай галіны ў інфармацыйным грамадстве.
- Персаніфікацыя вучонага: стварэнне асабістага профілю ў ORCID ID, SCOPUS AuthorID і WEB OF SCIENCE ResearcherID (Publons).
- Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ): стварэнне асабістага профілю і методыка ўключэння навуковага часопіса.
- Сэрвісы для вызначэння нядобрасумленных запазычанняў у навуковых публікацыях.
- Правілы афармлення спісу літаратуры на лацінцы (references) да навуковага артыкула.
- Асноўныя прадукты сямейства ИРБИС64. Новыя магчымасці САБ ІРБІС 64.
- Web-чытач ИРБИС64: сэрвісы і тэхналогіі.
- Крыніцы фарміравання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі: паступленне, апрацоўка, улік у АРМ «Камплектатар» САБ ІРБІС 64.
- Дапаможныя інструменты ў рабоце каталагізатара ў САБ ІРБІС 64.
- База даных УДК: інструментарый і магчымасці.
- Стварэнне аўтарытэтных запісаў на імя асобы ў САБ ІРБІС 64.
- Генерацыя паўнатэкставых інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай J-ІРБІС 2.0.
- Навуковая праца як складнік дзейнасці бібліятэк.
- Інтэрнет-рэсурсы ў дапамогу прафесійнай дзейнасці бібліятэкара.
- Вэб-сэрвісы і сацыяльныя сеткі для стварэння сучаснага віртуальнага асяроддзя ў бібліятэцы.
- Сацыякультурная дзейнасць у навуковай бібліятэцы.
Кошт навучання складае 115 бел. руб.
Пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем курсаў павышэння кваліфікацыі, просім накіроўваць:
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВДТУ
+375 (44) 527 77 76
Астроўская Яўгенія Віктараўна
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка
+375 (17) 379 15 70;
+375 (25) 632 53 60;
Бабарыка Дзмітрый Пятровіч
Рэгістрацыя

